Салянік — ЦВК: Спыніце нагнятаць абстаноўку, вы не ўяўляеце, як бурліць народ

Салянік — ЦВК: Спыніце нагнятаць абстаноўку, вы не ўяўляеце, як бурліць народ

ЦВК адмовіў у рэгістрацыі групы гродзенскага актывіста Мікалая Саляніка — аднаго з "кандыдатаў пратэсту" Мікалая Статкевіча. Па звестках чыноўнікаў, некаторыя з людзей у спісе групы давалі сваю згоду год таму, а цяпер не збіраюцца ўдзельнічаць. Адзін з удзельнікаў даваў згоду на ўдзел у групе год таму на аўтавакзале. 

Пасля гэтага Салянік выступіў з прамовай перад ЦВК. 

"Я штогод 6-8 разоў прыцягваюся да адміністрацыйнай адказнасці за палітычныя дзеянні. Я вядомая асоба ў Гродне", — заявіў актывіст. Па яго словах, яго проста не могуць не ведаць. 

"Перастаньце нагнятаць абстаноўку. Вы не ўяўляеце, як бурліць народ. Што вы робіце?" — абурыўся Салянік. Ён дадаў, што дэпутата Ігара Марзалюка ў народзе называюць гнідай. 

Пасля гэтага ЦВК адмовіла яшчэ ў рэгістрацыі групы Тамары Патоцкай, якая ішла ад Мікалая Статкевіча. "Ваша група паралізавала дзейнасць Цэнтральнай выбарчай камісіі", — канстатавала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.