СААЗ: новыя штамы COVID-19 стануць выклікам 2021 года
Тэдрас Гебрэйесус / rbc.ru
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэйесус лічыць, што новыя штамы каранавіруса стануць выклікам у 2021 годзе. На яго думку, сусветная супольнасць павінна надаць пільную ўвагу даследаванню мутацый COVID-19.
Падчас брыфінгу Гебрэйесус падзякаваў Вялікабрытанію і ЮАР за выяўленне новых штамаў каранавіруса і заклікаў іншыя краіны таксама дзяліцца інфармацыяй аб выяўленых мутацыях. Што тычыцца Вялікабрытаніі, то гаворка ідзе аб выяўленым у снежні новым штаме, які апынуўся на 70% заразнее "звычайнага" SARS-CoV-2.
Тэдрас Гебрэйесус таксама адзначыў, што СААЗ працуе з навукоўцамі па ўсім свеце, каб лепш зразумець, як змяняецца каранавірус і якім чынам мутацыі адбіваюцца на яго здольнасці распаўсюджвацца і выклікаць у людзей захворванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.