Са спермы аднаго донара нарадзіліся 67 дзяцей. У 10 з іх — рак

Праблема ў небяспечнай генетычнай мутацыі

Праблема ў небяспечнай генетычнай мутацыі / euroradio.fm

Мужчына, які перадаваў сваю сперму ў еўрапейскія банкі, меў рэдкую генетычную мутацыю, здольную выклікаць рак. Яго біялагічнымі дзецьмі сталі 67 дзяцей у 8 краінах Еўропы — 10 з іх ужо захварэлі, у тым ліку на лейкоз і лімфому.

Праблема выявілася, калі дзве сям’і незалежна адна ад адной звярнуліся да клінік з падазрэннямі. Эксперты пацвердзілі: у некаторых дозах спермы прысутнічаў варыянт TP53 — мутацыя, звязаная з сіндромам Лі-Фраўмені, адной з самых цяжкіх спадчынных формаў раку.

На момант донацыі ў 2008 годзе мутацыя яшчэ не лічылася небяспечнай, таму стандартныя аналізы яе не выяўлялі. Цяпер навукоўцы заклікаюць абмежаваць колькасць дзяцей, якіх можа мець адзін донар.

“Не кожны мужчына мае 75 дзяцей па ўсёй Еўропе”, — кажа біёлаг Эдвіж Каспер, якая расследавала выпадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.