Са Швецыі дэпартуюць чарговую сям'ю беларусаў

Шведскі сцяг, ілюстрацыйнае фота

Шведскі сцяг, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Са Швецыі дэпартуюць беларуску Міру і яе сям'ю. Прычынай дэпартацыі называюць тое, што яны "позна падалі заявы для атрымання віду на жыхарства для дзяцей". Пра гэта са спасылкай на шведскія СМІ паведамляе выданне "Позірк".

Бацькам быў выдадзены дазвол на жыхарства паводле так званай "праграмы змены месца жыхарства" — магчымасці застацца, калі ў заяўніка ёсць праца. Сям'я сцвярджае, што ім памылкова паведамілі, быццам новыя заявы для дзяцей не патрабуюцца.

Беларусь у публікацыі шведскага СМІ апісваецца як краіна з адвольнымі арыштамі. Аднак міграцыйная служба Швецыі праводзіць індывідуальныя ацэнкі і мяркуе, што краіна не ўяўляе рызыкі для ўсіх жыхароў.

У жніўні 2024 года шведскія СМІ паведамлялі, што грамадзянін Беларусі, якому міграцыйная служба Швецыі адмовілася даць прытулак, пры вяртанні на радзіму затрыманы па палітычных матывах. Таксама шведскія журналісты сцвярджалі, што мужчыну разам з маці дэпартавалі ў Беларусь праз тэрыторыю Літвы і арыштавалі проста на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.