Рыка Крыгер, вызвалены паводле абмену, працуе ў Германіі санітарам

Рыка Крыгер

Рыка Крыгер / Беларусь-1

Рыка Крыгер, асуджаны ў Беларусі да смяротнай кары і памілаваны Лукашэнкам, пасля вяртання ў Германію працуе санітарам. Пра цяперашняе жыццё немца, вызваленага ўлетку 2024 года ў рамках міжнароднага абмену, піша выданне Welt am Sonntag.

Генпракуратура Германіі працягвае расследаванне супраць Крыгера за арганізацыю выбуху ў Беларусі. Як паведамлялася раней, немца абвінавацілі ў выбуху на чыгуначнай станцыі азярышча пад Мінскам.

У офісе генпракурора ФРГ гэтую справу афіцыйна не каментуюць. Сам Крыгер абвінавачванні супраць сябе адпрэчвае. Журналістам ён сказаў, што з цяжкасцю знайшоў працу санітара: "Многім працадаўцам было занадта рызыкоўна мяне наймаць. На сумоўях я не хаваў, хто я такі".

Следства мяркуе, што ў 2023 годзе Крыгер падаў заяўку на службу ў палку Каліноўскага ва Украіне, але адгукнулася на ягоную заяву "СБУ". У Беларусі ён нібыта сапраўды фатаграфаваў вайсковыя аб'екты, а таксама перанёс на чыгунку заплечнік з выбухоўка. Сам Крыгер, як піша Welt am Sonntag, пацвердзіў гэтыя факты, пры гэтым мужчына настойвае, што не ведаў пра змесціва заплечніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.