“Рускі свет” у Вільні: як беларускі блогер задаваў пытанні расіянам пра Сумы

Андрэй Павук
У нядзелю, калі праваслаўныя ўсяго свету адзначалі Вербную нядзелю, расійскія акупанты зладзілі ракетную атаку па ўкраінскіх Сумах. У выніку якой загінула больш за тры дзясяткі людзей. Беларускі блогер Андрэй Павук, які пасля вымушанай эміграцыі жыве ў Вільні, прыйшоў да расійскай амбасады, каб выказаць расійскім дыпламатам свой пратэст адносна чарговага злачынства, здзейснаенага расійскай арміяй. Але ледзь не пазбавіўся ровара, атрымаў ад расійскіх цітушак з амбасады пагрозы на свой адрас і вымушаны быў даваць тлумачэнні паліцыі.
Чаму пастанавіў прыехаць да расійскай амбасады і на які вынік разлічваў? Што там за гісторыя з роварам, паліцыяй і дзецьмі расійскіх дыпламатаў? Чым былі адметныя размовы з расіянамі і ці не асцерагаецца за сваё жыццё па выніку свайго паходу да амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Андрэй Павук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.