Роза Турарбекава сышла з Каардынацыйнай рады
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Гісторык і палітолаг Роза Турарбекава сышла з Каардынацыйнай рады. Пра гэта яна паведаміла ў сваім тг-канале.
"Я пакідаю Каардынацыйную раду трэцяга склікання па шэрагу прычын, сярод якіх вызначальнымі сталі прычыны асабістага характару", — кажа Турарбекава.
У Каардынацыйнай радзе яна была ў фракцыі "Наша справа".