Роб Клінкхамер перайшоў з мінскага “Дынама” ў “Ак Барс”

Роб Клінкхамер перайшоў з мінскага “Дынама” ў “Ак Барс”

Нападаючы Роб Клінкхамер перайшоў з хакейнага мінскага “Дынама” ў казанскі “Ак Барс”. Як інфармуе прэс-служба дынамаўцаў, у выніку заключанай здзелкі беларускі клуб атрымаў грашовую кампенсацыю і правы на абаронцу Стэфана Эліёта. “Дынама” падзякавала Клінкхамеру “за плённую працу” і пажадала яму поспехаў у далейшай кар’еры.

Роб Клінкхамер — канадзец, яму 31 год. У мінскім “Дынама” ён гуляў з мінулага года, кантракт быў разлічаны да чэрвеня 2018 года. У пераможным матчы “Сочы” Роб закінуў адну з шайбаў. Канадзец Эліёт згуляў у чэмпіянаце КХЛ за "Ак Барс" 32 гульні, закінуў 4 шайбы і зрабіў 7 галявых перадач. Да гэтага выступаў у НХЛ і АХЛ. Больш падрабязна пра канадца гл. тут.

Роб Клінкхамер перайшоў з мінскага “Дынама” ў “Ак Барс”
Стэфан Эліёт. Фота: sport.business-gazeta.ru