Revolut закрывае рахункі беларусам з працоўнымі візамі D

Револют закрывает счета белорусов в ЕС с визой Д

Revolut — гэта брытанскі анлайн-банк / Unsplash

Revolut закрывае рахункі беларусам з працоўнымі візамі D. У арганізацыі прычынай называюць новыя санкцыі.

Закрываюць рахункі да 31 снежня. Каб пазбегнуць гэтага трэба прадставіць дзейны від на жыхарства ў краіне ЕС.

Шмат хто з тых, хто зрабіў такі рахунак — кіроўцы, якія працуюць у польскіх ці літоўскіх кампаніях. Акрамя беларусаў, Revolut патрабуе дазволаў на жыхарства ў ЕС і ад расіян.

Варта адзначыць, што ў новым еўрапейскім пакеце санкцый няма такога пункту, які б прымушаў кампанію закрываць рахункі беларусам. То бок у Revolut хутчэй перастрахоўваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.