Рэспубліканскі суботнік у Беларусі прызначылі на 18 красавіка

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі пройдзе 18 красавіка. Сёлета ён будзе прысвечаны 70-м угодкам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларусы зоймуцца добраўпарадкаваннем паркаў, сквераў, двароў, а таксама помнікаў і мемарыяльных комплексаў. Як адзначае тэлеканал СТБ, частка заробленых грошай пойдзе на будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагероў да лета, на падрыхтоўку мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню гадавіны Перамогі. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

БЕЛТА паведамляе, што рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенню рэспубліканскага суботніка ачоліла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.