Reshape 2025: ці можа яшчэ адна канферэнцыя наблізіць Беларусь да пераменаў?

Reshape 2025 і Леся Руднік / Калаж Еўрарадыё
За апошнія пяць гадоў свет змяніўся. Чаго беларускія дэмсілы дасягнулі ў ім? Ці засталося ў новым свеце месца для дэмакратычнай Беларусі? Як бачаць нашу будучыню замежнікі? Чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі? Гэтыя пытанні збіраюцца абмяркоўваць удзельнікі канферэнцыі Reshape 2025.
Якога "перафарматавання" чакаць ад Reshape 2025 і на якім інфармацыйным фоне ён праходзіць? Ці можа яшчэ адна канферэнцыя наблізіць Беларусь да пераменаў а нас — да вяртання ў Беларусь? Ці запросяць на Reshape каго-небудзь з боку беларускіх уладаў? А праціўнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай? Увогуле, чым Reshape адрозніваецца ад круглага стала "Сход неабыякавых", запланаванага на тыдзень пазней? Размаўляем пра гэта з кіраўніцай "Цэнтра новых ідэй" Лесяй Руднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.