У Пінску ў час традыцыйнага параду міліцыянты гублялі прытомнасць (фота)

Ад спёкі страціў прытомнасць міліцыянт, якога таварышчы аператыўна адвялі да карэты хуткай дапамогі.

А потым у парадзе прынялі ўдзел вайсковыя фармаваніі ваенных маракоў і казакаў з шаблямі і нагайкамі.  "Ражаныя" казакі і марачкі прымалі ўдзел у афіцыйнай частцы параду разам з сапраўднымі міліцыянтамі, памежнікамі і іншымі  законнымі сілавымі структурамі.

 Напрыканцы святочнага дня пінчукоў чакаў фаерверк.