У Крыме загарэўся аўтамабіль з беларускімі турыстамі
На трасе Сімферопаль-Еўпаторыя аўтамабіль Рэно-Меган пад кіраваннем заехаў у лесапаласу і стукнуўся ў дрэва.
Як паведамляе сайт "Крым. Комментарии", кіроўца спрабаваў пазбегнуць сутыкнення. Ён рэзка павярнуў убок і затармазіў. Але машыну выкінула ў лесапаласу. У выніку аварыі пацярпелі два пасажыры Рэно-Меган. Яны трапілі ў лякарню.
Пасля сутыкнення з дрэвам загарэўся маторны адсек аўтамабіля. Яго пагасілі выратавальнікі, якія прыбылі на месца аварыі.