У Гомелі прайшоў марафон інвалідаў-вазочнікаў

Мерапрыемства прысвяцілі адразу некалькім падзеям: для Расіі — 50-годдзю першага палёту чалавека ў космас, для Беларусі — 25-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а для Украіны — 20-годдзю незалежнасці.
Маршрут марафона распачаўся ў Маскве. Ён прадугледжвае візіт інвалідаў-вазочнікаў у Зорны гарадок, Каралёў, Гагарын, Дзеснагорск, Гомель, Кіеў, Сумы, Палтаву, Бранск. Скончыцца марафон у Маскве, адкуль і пачаўся. У Гомелі яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да Кургана Славы, наведалі храм св. Арханёла Міхаіла і завіталі на экскурсію ў Палац Румянцавых-Паскевічаў.