У Брэсце паход на святочны парад стаў добраахвотнай справай

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ад студэнтаў і школьнікаў абавязаныя ісці на мітынг найперш сябры БРСМ. У медустановах абавязалі ісці на мітынг па аднаму чалавеку ад падраздзялення.

Нават швачная фабрыка “Надзея”, якая штогод аб’явай абавязвала супрацоўнікаў да ўдзелу, сёлета абмежавалася ветлівым запрашэннем.