Сацыёлагі: Слушныя высновы з трагедыі на ЧАЭС не зроблены

На думку больш 34% апытаных, з чарнобыльскай трагедыі сусветная супольнасць не атрымала патрэбных урокаў, яшчэ больш за 36% выказваюць гатоўнасць далучыцца да гэтай пазіцыі, паведамляе БЕЛТА.

Толькі 6,5% удзельнікаў сацапытання перакананыя, што найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа прымусіла свет прымаць правільныя рашэнні.

Пры правядзенні даследвання апытаны амаль паўтары тысячы грамадзян старэйшых за 16 гадоў.