Распачалі крымінальную справу — перавышэнне службовых паўнамоцтваў міліцыяй
Мінскае гарадское ўпраўленне Следчага камітэта расследуе перавышэнне паўнамоцтваў супрацоўнікамі РУУС Ленінскага раёна сталіцы.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Платформа", "па выніках праверкі заявы мінскага вартаўніка, распачатая крымінальная справа".
Нагадаем, у лістападзе была агучаная гісторыя Васіля Сарочыка, які сцвярджаў, што яго на працягу 6 гадзінаў катавалі ў Ленінскім РУУС. Пракуратура правярала, ці сапраўды міліцыя збівала вартаўніка аўтастаянкі.
У Следчым камітэце адзначаюць: "Пры расследаванні крымінальнай справы праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў".
Фота — bymedia.net