Намеснік кіраўніка МАГАТЭ наведае пляцоўку Астравецкай АЭС

З беларускага боку ў візіце прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, МЗС, дырэкцыі будаўніцтва АЭС, а таксама адміністрацыі Гродзенскай вобласці і шэрагу падрадных арганізацый, перадае БЕЛТА.

Візіт у Беларусь намесніка генеральнага дырэктара МАГАТЭ Аляксандра Бычкова праходзіць з 4 па 7 кастрычніка. Асноўнай тэмай сустрэч у рамках візіту стала абмеркаванне вынікаў місіі МАГАТЭ, якая працавала ў нашай краіне з 16 па 30 чэрвеня сёлета.