На дах АЭС "Фукусіма-1" аварыйна прызямліўся беспілотнік

Беспілотны лятальны апарат T-Hawk, які выкарыстоўваецца для замераў радыяцыйнага фону на АЭС "Фукусіма-1", здзейсніў аварыйную пасадку на дах аднаго з энергаблокаў станцыі, паведамляе Agence France-Presse.


Па словах прадстаўнікоў кампаніі Tepco - аператара АЭС, аварыйная пасадка беспілотніка, які важыць каля 8 кілаграмаў, не прывяла да пашкоджання канструкцыі будынка.