Ля Астравецкай АЭС пабудуюць два тунэлі
Гэта будзе зроблена ўпершыню ў практыцы дарожнага будаўніцтва на Гродзеншчыне.
У новым кірунку да будучай атамнай станцыі пракладуць 40 кіламетраў дарог з частковым выкарыстаннем мясцовых жвіровак. Але самым цікавым у праекце транспартнай развязкі ў Ашмянах стануць два міні-тунэлі. Гэта аркі вышынёй 12 метраў і працягласцю каля 50. Яны будуць пабудаваны ў сёлета па замежных тэхналогіях.
Развязка ля Ашмянаў дазволіць падзяліць патокі аўтатранспарту з боку будучай АЭС. Уверсе пройдзе міжнародная траса Мінск-Вільня, унізе праз аркі — выезды на названыя кірункі. Пешаходны рух будзе ажыццяўляцца па двух падземных тунэлях, што звядзе да мінімуму выхад людзей на праезную частку, перадае "Гродзенская праўда".