Літва пагражае не купляць электраэнергію Беларускай АЭС

15 жніўня яна выпраўляецца з працоўным візітам у Фінляндыю на канферэнцыю кіраўнікоў парламентаў Балтыйскіх і Паўночных краін. Дзегуцене збіраецца абмеркаваць будаўніцтва атамных электрастанцый у Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі.

Па яе словах, якія перадае DELFI, Маскве і Мінску трэба выразна сказаць, што без гарантыяў бяспекі, купля электраэнергіі ў гэтых станцый будзе абмежаваная.

Дзегуцене адзначае, што беларуская і расійская АЭС павінны адпавядаць міжнародным патрабаванням бяспекі. А калі такіх гарантыяў няма, то ўжо цяпер трэба сказаць, што купля электраэнергіі ў дзяржаў, што не прытрымліваюцца такіх патрабаванняў, будзе абмежаваная, кажа літоўскі палітык.

Фота — DELFI