Італьянцы вырашаюць, ці варта ім зноў будаваць АЭС
Гэтае пытанне вынесена на двухдзённы рэферэндум. Яго разглядаюць як тэст на папулярнасць прэм’ера Сільвіё Берлусконі.
Цяпер у Італіі няма дзеючых атамных электрастанцыяў. Пасля аварыі на ЧАЭС італьянцы прагаласавалі супраць развіцця ў краіне атамнай энэргетыкі, і ў 1990 годзе быў спынены апошні ядзерны рэактар, паведамляе ВВС.
У 2008 годзе ўрад Берлусконі назваў “катастрофай” рашэнне аб закрыцці ў Італіі АЭС, аднак здарэнне на японскай “Фукусіме-1” зноў пахіснула грамадскую думку аб гэтай праблеме.
Апроч таго, на рэферэндуме абмяркоўваецца пытанне аб адмене закону ад “уважлівай прычыне”. Згодна з гэтым законам прэм’ер-міністр і сябры ўраду не могуць падпадаць пад судовы пераслед у сувязі з выкананнем сваіх службовых абавязкаў.