Італьянцы прагаласавалі на рэферэндуме супраць будаўніцтва новых АЭС
Прыблізна 95% тых, хто прыняў удзел ва ўсенародным волевыяўленні, прагаласавалі супраць прапанаваных планаў па аднаўленню атамнай энергетыкі ў краіне.
Жыхары Італіі ў ходзе рэферэндуму вырашылі адмовіцца ад будаўніцтва ў краіне новых АЭС, паведамляе Associated Press.
Прыблізна 95%тых, хто прыняў удзел ва ўсенародным волевыяўленні, прагаласавалі супраць прапанаваных прэм'ерам Сільвіа Берлусконі планаў па аднаўленню атамнай энергетыкі ў краіне.
Італія стала першай дзяржавай, у якой праводзіўся падобны рэферэндум пасля аварыі на японскай АЭС "Фукусіма-1".