Гігіна і Мусіенку прынялі ў афіцыйны Саюз пісьменнікаў
Іх прыняла ў творчую арганізацыю секцыя публіцыстыкі.
Як адзначае nn.by, Вадзім Гігін не толькі галоўны рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта "Беларуская думка", але і адзін з аўтараў кнігі "90 слаўных гадоў". Дырэктар аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка — адзін з аўтараў-складальнікаў кнігі "Следчыя і прыватныя дэтэктывы", разам з палітолагам Сяргеем Кара-Мурзой выдаў кнігу "Куды ідзем? Беларусь, Расія, Україна", адзін з аўтараў зборніка "Постсавецкая прасторы ў светапарадку ХХІ стагоддзя".