Ганчарэнка: Чамусьці трэнеры не хочуць у мяне пераймаць досвед

Сярод іншага Ганчарэнка выказаў здзіўленне, што ніхто з трэнераў першай і другой лігаў чэмпіянату Беларусі не звяртаецца да яго для пераймання досведу. "Для мяне гэта вялікая загадка", — сказаў галоўны трэнер БАТЭ.

Сам Віктар Ганчарэнка ўжо вызначыўся з тым, дзе хоча праводзіць стажыроўку: "Мы зрабілі заяўку. Калі прыйдзе адказ — аб'явім. Намякну, што найцікавейшыя для мяне клубы — гэта тыя, з якімі мы гулялі — "Барселона", "Мілан".

На здымках: На прэс-канферэнцыю Віктар Ганчарэнка прыйшоў з сынам.