“Дразды” пра Еўрафэст: Журы само напісала песні і іх жа адабрала!
Гурт Віталя Карпанава ў лік 15 паўфіналістаў конкурсу не трапіў: “У некага ўплывовых знаёмых і сяброў апынулася больш”.
Нагадаем, што ўчора сталі вядомыя вынікі першага тура Еўрафэста — беларускага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне. Каментуючы іх, лідар гурта “Дразды” Віталь Карпанаў адзначыў, што 15 пераможцаў у прынцыпе адпавядаюць фармату конкурсу.
Карпанаў: “Гэта выключна маё меркаванне. Я паглядзеў спіс выканаўцаў, якія перамаглі ў адборачным туры. Трэба сказаць, што большасць з іх — у фармаце Еўрабачання. Але фармат гэтага конкурсу вельмі ўмоўны. І часта перамагае тое, што крыху выбіваецца з фармату. Карацей, журы спачатку напісала песні ў фармаце Еўрабачання, а пасля іх жа і адабрала!”
Нагадаем, сёлета ў склад журы Еўрафэста увайшлі Леанід Шырын і Юрый Вашчук — аўтары конкурснай песні Анастасіі Віннікавай. Таксама сярод сябраў журы кампазітар Яўген Алейнік. Ён прадзюсуе гурт Aura, які таксама ўдзельніче ў сёлетнім Еўрафэсце.