Даследаванні геалогіі пляцоўкі для беларускай АЭС не завершаныя

Пра гэта падчас прэс канферэнцыі заявіў галоўны інжынер дырэкцыі будаўніцтва АЭС Анатоль Бондар:

“Цяпер ідзе ўдакладненне характарыстык пад канкрэтныя блокі. Таму неабходны набор інжынерна-разведвальных работ праводзіцца… Цяпер будзе наступны этап праектавання — распрацоўка архітэктурнага праекту. Дык вось пад катлаван праводзяцца дадатковыя геолага-разведвальныя пошукавыя працы, непасрэдна ўжо на зямельным участку, які вызначаны пад будучую пляцоўку АЭС”.