Беларускага пілота, які загінуў у Конга, пахавалі пад Мінскам

Нагадаем, 16 лістапада ў авіякатастрофе ў Афрыцы загінуў беларускі лётчык Аляксандр Косараў. Ён пілатаваў вайсковы верталёт “Мі-8”, які разбіўся ў Конга. Астатнія чальцы экіпажа атрымалі лёгкія раненні.

Паводле звестак Еўрарадыё, на мінулым тыдні ўзніклі фінансавыя праблемы з дастаўкай цела Аляксандра Косарава ў Беларусь. Беларускае МЗС звярнулася па дапамогу да расійскіх калег. Пры дапамозе дыпламатаў з амбасады Расіі ў Конга ўсе пытанні былі вырашаныя, і пры канцы мінулага тыдня труна з целам пілота прыбыла ў Мінск.