БАТЭ папросіць Федэрацыю футбола пасунуць трансфернае акно

Па словах галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі, клуб агучыць гэтае патрабаванне на бліжэйшым выканкаме Федэрацыі футбола.

Віктар Ганчарэнка: “Бо калі мы сёлета страцілі Радзівонава, Шытава і Няхайчыка, але не мелі магчымасцяў нікога дазаявіць, хаця і жаданне было, і, напэўна, фінансавыя магчымасці мелі — гэта няправільна. Таму будзем прасіць пасунуць трансфернае акно бліжэй да восені”.

Нагадаем, трансфернае акно — гэта перыяд, падчас якога футбалісты могуць пераходзіць з аднаго клуба ў іншы. Звычайна трансфернае акно адкрытае ў перыяд летняга і зімовага міжсезоння. Улетку ў Еўропе трансфернае акно адкрытае з 1 ліпеня па 31 жніўня. Але ў Беларусі праз асаблівасці нацыянальнага чэмпіянату трансфернае акно сёлета было закрытае 28 ліпеня.