Асноўнае будаўніцтва Беларускай АЭС пачнецца ў чэрвені 2013 года
Пачатковай называецца дата 15 чэрвеня.
Як паведамляе БелаПАН, цяпер на будаўнічай пляцоўцы ідуць працы па распрацоўцы катлавана энергаблока №1. Да 20 лістапада на катлаване мусяць скончыць выкананне пластавага дрэнажу, які адначасова з'яўляецца абаронай ад прамярзання асновы катлавана.
Працы зараз ідуць на 62 аб'ектах АЭС, 14 з іх плануецца здаць яшчэ сёлета. У 2013 годзе плануецца разгарнуць працы на 35 аб'ектах.
Фота — public-domain-image.com