Рэкордную колькасць парушальнікаў мяжы спынілі польскія памежнікі
У аўторак польскія памежнікі прадухілілі блізу 500 спробаў парушэння мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Памежная служба Польшчы заявіла аб рэкорднай колькасці спробаў парушыць польска-беларускую мяжу. У аўторак польскія памежнікі спынілі 473 спробы незаконна трапіць на тэрыторыю краіны.
Гэтым разам нікога не затрымлівалі, "памежнікі спынілі ўсе спробы", адзначылі ў ведамстве.
З пачатку жніўня перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавала больш за 10 тысяч чалавек. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве некалькі дзён таму казалі, што прадухілілі парадку 9400 такіх спробаў, аднак за гэтыя дні колькасць істотна павялічылася.
1200 нелегальных мігрантаў былі затрыманыя, астатніх развярнулі назад.