Рэкорд: Шакіра набрала 100 млн падпішчыкаў у Facebook
Калумбійская поп-спявачка стала першым чалавекам, які дасягнуў такога выніку.
Шакіра апярэдзіла Эмінэма з амаль 92 млн падпішчыкаў і Рыяну, колькасць фанатаў у якой складае 89 мільёнаў.
Як адзначае РІА "Новости", Шакіра была асабліва актыўная ў Facebook падчас нядаўняга футбольнага чэмпіянату свету ў Бразіліі. Яна выкладала шмат здымкаў "з-за кулісаў". Сярод іх самым папулярным стала фота стадыёна "Маракана" ў Рыё-дэ-Жанэйра, якое набрала больш за 3,5 млн "лайкаў".
Спявачка лічыць, што Facebook дапамог ёй і іншым артыстам "пераадолець разрыў паміж сцэнай і гледачамі". Спецыяльна для сваіх прыхільнікаў Шакіра запісала відэа, якой можна паглядзець тут.

Фота — Reuters, Facebook