Рэкламіст Аляксандр Васілевіч сустрэне Новы год за кратамі

Аляксандр Васілевіч / Еўрарадыё
Аляксандр Васілевіч / Еўрарадыё

Вядомаму рэкламісту і сузаснавальніку парталаў "KYKY" і "The Village Беларусь" Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.

Ягоная жонка Надзея Зелянкова расказала, што Васілевіч прабудзе пад вартай яшчэ як мінімум два месяцы, гэта значыць, што ўсе навагоднія святы ён правядзе за кратамі:

"Гэта значыць, за тыя чатыры месяцы, якія Саша знаходзіцца ў няволі, у следства не хапіла часу, каб разабраць дакументы ўсіх Сашавых прадпрыемстваў, майго дыджытал-агенцтва, Сашавых рэкламных агенцтваў, медыя, заблакаваных Мінінфармам KYKY і Village, Галерэі сучаснага мастацтва "Ў", якая ўжо спыніла сваё існаванне, і калісьці нашага таксама ўжо закрытага віннага бара?"

Аляксандр Васілевіч быў затрыманы 27 жніўня і змешчаны ў СІЗА № 1. У верасні яму выставілі абвінавачанне па крымінальнай справе. Васілевіч валодае рэкламным агенцтвам Vondel/ Hepta, сайтамі kyky.org і The Village Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.