Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне пачалася ў Беларусі

Цэнтралізаванае тэставанне, ілюстрацыйнае фота

Цэнтралізаванае тэставанне, ілюстрацыйнае фота

9 красавіка ў беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ). Пра гэта паведамляецца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Яна працягнецца па 22 красавіка. Зарэгістравацца на ЦТ абітурыенты могуць двума спосабамі:
— запоўніць электронную форму на сайце РІКВ;
— прыйсці асабіста ў адзін з пунктаў рэгістрацыі. пры гэтым неабходна мець пры сабе дакумент (альбо яго копію), які сведчыць асобу: пашпарт, ID-карту, від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу. Пералік пунктаў рэгістрацыі, іх адрасы і графік працы можна знайсці на сайце РІКВ.

За прыём і афармленне дакументаў трэба будзе заплаціць 0,1 базавай велічыні (чатыры рублі) за адзін навучальны прадмет. Аплата праводзіцца праз сістэму "Разлік" (АРІП). Тыя абітурыентам, хто мае льготы і не абавязаны аплочваць удзел у ЦТ, абавязаныя падаць пацвярджальны дакумент.

Пасля ўнясення платы і не пазней за 22 красавіка абітурыент павінен асабіста забраць у пункце рэгістрацыі пропуск на ЦТ, маючы пры сабе дакумент. Толькі пасля гэтага працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным.

Дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ могуць падаваць таксама законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў ці прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.