Рэферэндум: з камісіямі ў балаклавах і ўжо вядомым вынікам?
Да так званага канстытуцыйнага рэферэндуму застаецца не так шмат часу, і падрыхтоўка да яго віруе. Ужо вызначыліся з галасаваннем за мяжой — яго не будзе. Сфармавалі камісіі з сумленных і бясстрашных людзей, імёны якіх засакрэцілі. А іншых “Сумленных людзей” аператыўна прызналі экстрэмістамі.
Чаму дэмсілы не адмаўляюцца ад стратэгіі ўдзелу ў рэферэндуме? Ці атрымліваецца ва ўмовах рэпрэсій даводзіць інфармацыю пра рэферэндум? Хто і навошта спрабуе запалохаць бясстрашных сябраў участковых камісій? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.