Рэферэндум: гульня ў крыжыкі з нулявым вынікам? Стрым з Кавальковай
Ад правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму беларускі рэжым не толькі не адмовіўся, але і назваў яго дату — 27 лютага. Дэмакратычныя сілы адзінагалосна рэферэндум прызналі нелегітымным і… заклікалі беларусаў масава паўдзельнічаць у ім.
Ці разглядалася альтэрнатыва ўдзелу ў рэферэндуме і чаму яе не прынялі? Што плануецца рабіць з атрыманымі вынікамі галасавання? Ці ёсць план на выпадак адмовы беларусаў падтрымаць план дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Вольга Кавалькова.