Раскамнагляд заблакаваў сайт "Новой газеты. Европа"
Рашэнне пра блакаванне прынялі на патрабаванне Генпракуратуры РФ / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Раскамнагляд заблакаваў сайт выдання "Новая газета. Европа". Гэтага запатрабавала Генпракуратура РФ. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце ведамства, паведамляе "Медиазона".
Рэсурс "Новая газета. Европа" ствараюць журналісты расійскай "Новой газеты", якім давялося з'ехаць за мяжу. У канцы сакавіка рэдакцыя маскоўскага выдання паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на сайце, у сетках і на паперы "да заканчэння "спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Украіны". Напярэдадні гэтай заявы рэдакцыя атрымала чарговае папярэджанне ад Раскамнагляду. Магло паўстаць пытанне пра пазбаўленне выдання ліцэнзіі.
Скрыншот з сайта "Новой газеты. Европа" з паведамленнем пра блакаванне