Расійскія сілавікі трэніраваліся на школьніках разганяць мітынгі

Расійскія сілавікі трэніраваліся на школьніках разганяць мітынгі

Расійскія сілавікі трэніраваліся на школьніках разганяць мітынгі. Здарэнне адбылося ў Татарстане ў населеным пункце Новатроіцкае. Як інфармуе meduza.io, дзевяцікласнікам замест урокаў прапанавалі нападаць на паліцэйскіх, якія былі з дубінкамі і шчытамі. "Вучэнні" праходзілі ў двары школы і былі знятыя на відэа. Сілавікі адбівалі "атакі" і "затрымлівалі" ўдзельнікаў "масавых беспарадкаў".

Як выясвятляецца, хлопцаў не папярэдзілі пра характар вучэнняў. Нічога пра іх не ведалі і бацькі школьнікаў. МУС праводзіць праверку. Там заяўляюць, што мясцовая паліцыя не ўзгадніла з начальствам план вучэнняў. Службовае расследаванне праводзіць і Мінадукацыі Татарстана. Кіраўніца раённага аддзела адукацыі ўжо звольнілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.