Расійскіх вайскоўцаў у Беларусі трэніруюць 500 беларускіх афіцэраў
Падрыхтоўка на палігоне ў Беларусі / t.me/modmilby/
Расійскіх вайскоўцаў у Беларусі на палігонах трэніруюць 500 беларускіх афіцэраў. Пра гэта ў пятніцу ў "пасланні народу і нацсходу" заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Не трэба палохаць людзей, што Пуцін захапіў Беларусь! Гэта я іх прывёз сюды для таго, каб абучыць, падрыхтаваць... Я імі тут кірую!", — гаварыў Лукашэнка.