Расійскіх школьнікаў і студэнтаў будуць тэставаць на наркотыкі
Для такой праверкі не спатрэбіцца нават прызначэнне лекара.
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб тэставанні школьнікаў і студэнтаў на ўжыванне наркотыкаў і псіхатропных рэчываў.
Калі падлетку яшчэ не споўнілася 15 гадоў, згоду на праходжанне тэсту павінны даваць бацькі, інфармуе ВВС.
Парламент Расіі канчаткова ўзгадніў законапраект 15 траўня. У лютым аналагічны закон быў прыняты Маскоўскай гарадской думай.