Расійскі кінакрытык Долін адмовіўся ад удзелу ў фэсце "Прадмова"
Расійскі кінакрытык Антон Долін адмовіўся ад удзелу ў беларускім фэсце інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".
Імпрэзы з яго ўдзелам зніклі з праграмы фестывалю, паведамляе Беларуская Рада культуры. Долін асабіста пацвердзіў гэта ў перапісцы з Радай, але ад падрабязных каментароў адмовіўся.
Прысутнасць Доліна ў праграме фэсту, як і іншых прадстаўнікоў расійскай культуры, выклікала скандал у беларускім асяродку. На знак пратэсту супраць удзелу расіян з фэсту сышлі ўкраінскія літаратары і частка беларускіх.