Расійскі дрон забіў тры пакаленні адной сям'і ў Чарнігаўскай вобласці
Наступствы начной расійскай атакі ў Прылуках / ДСНС Украіны
Тры пакаленні адной сям'і загінулі ад удару расійскага дрона падчас сённяшняй расійскай начной атакі. Трагедыя адбылася ў горадзе Прылукі Чарнігаўскай вобласці, перадае hromadske.ua.
Пра гэты выпадак расказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, адзін з ратавальнікаў прыбыў ліквідоўваць наступствы атакі проста да свайго дома, у які трапіў "шахед".
"На жаль, загінулі жонка, дачка і яго аднагадовы ўнук. І гэта ўжо 632-е дзіця за час поўнамаштабнай вайны. Мае спачуванні ўсім родным і блізкім", — сказаў Зяленскі.
Як удакладніў міністр унутраных спраў Ігар Кліменка, гэтым ратавальнікам з'яўляецца начальнік мясцовай пажарнай часці. Яго загінулая дачка была патрульнай паліцэйскай.