Расійская ракета пацэліла ў жылы шматпавярховік у Дняпры
Шматпавярховік у Дняпры пасля ўдару расійскай ракетай / t.me/V_Zelenskiy_official
28 чэрвеня расійская ракета пацэліла ў жылы шматпавярховік ва ўкраінскім Дняпры. Як заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, былі зруйнаваныя чатыры паверхі, пацярпелі тры чалавекі.
Пазней кіраўнік МУС Ігар Кліменка, як піша hromadske.ua, удакладніў: адзін чалавек загінуў і пяцёра былі параненыя. Ён дапускае, што ахвяраў можа быць больш. У кватэрах дома застаюцца заблакаванымі людзі.
Шматпавярховік у Дняпры пасля ўдару расійскай ракетай / t.me/V_Zelenskiy_official