Расійская "Новая газета" прыпыніла працу праз ціск уладаў
28 сакавіка расійская "Новая газета" прыпыніла працу праз ціск уладаў. У панядзелак стала вядома, што яе могуць пазбавіць ліцэнзіі СМІ. "Роскамнагляд" вынес выданню другое папярэджанне — за нібыта адсутнасць маркіроўкі "НКА-інаагента".
"Новая газета" — ці не апошняе федэральнае медыя, якое не заблакавалі пасля пачатку вайны ва Украіне.