Расійская фура сарвала тралейбусны рух у Віцебску (фота)
16 чэрвеня каля 22-й гадзіны на праспекце Фрунзэ ў Віцебску быў перапынены тралейбусны рух.
Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", фура з расійскімі нумарамі збіла штангі тралейбуса і абарвала драты кантактнай сеткі.
ДТЗ адбылося недалёка ад рэстарана "Зялёна Гура". Кіроўца тралейбуса кажа, што яна стаяла на светлафоры, калі седлавы цягач "Scania" з расійскімі нумарамі пад'ехаў ззаду і зачапіў тэнтаваным кузавам штангі токапрыёмнікаў.
Абарваную кантактную сетку тралейбусаў абясточылі, і рух тралейбусаў па праспекце Фрунзэ спыніўся.

Фота — news.vitebsk.cc