Расіянка ідзе з Пермскага краю ў Мінск, агітуючы супраць вайны
29-гадовая дзяўчына з Пермскага краю Расіі выправілася пешшу з роднага мястэчка ў Мінск.
Мэта паходу ў 2000 км — на шляху размаўляць з расіянамі і беларусамі пра вайну ва Украіне і збіраць грошы на дапамогу палітзняволеным у Расіі ды Беларусі.
Сваё імя і маршрут вандроўніца просіць не раскрываць. Яна хоча, каб яе называлі Нанака.