Расіяне ўзарвалі боепрыпасы каля энергаблока №1 Запарожскай АЭС
Расійскія войскі падарвалі частку боепрыпасаў непадалёк ад энергаблока №1 Запарожскай АЭС, якую яны захапілі некалькі дзён таму.
Як паведамляе прэс-служба ўкраінскага "Энергаатама", выбух адбыўся на пляцоўцы атамнай станцыі — каля першага энергаблока і руін вучэбна-трэніровачнага цэнтра. Персанал АЭС на час выбуху пакідаў свае працоўныя месцы.
Пра змены радыяцыйнага фону пасля выбуху пакуль невядома.
Як удакладняе hromadske.ua, падчас выбуху на АЭС прысутнічалі прадстаўнікі "Расатама".