Расіяне абстралялі Харкаў, пацэлілі ў жылы шматпавярховік
Харкаў пасля расйскіх абстрэлаў 30 жніўня / Харкаўская АВА
30 жніўня расійскія войскі зноў абстралялі Харкаў. У індустрыяльным раёне расійскі снарад трапіў у пад'езд 12-павярховага дома, перадае hromadske.ua.
Ад абстрэлу загінулі пяць чалавек, 47 былі параненыя. Сярод загінулых ёсць 14-гадовая дзяўчынка. 20 траўмаваных чалавек знаходзяцца ў цяжкім або вельмі цяжкім стане. Ёсць пацярпелыя з ампутацыямі.
Паведамляецца, што з Белгародскай вобласці былі адбылося пяць авіяўдараў планіруючымі бомбамі УМПБ Д-30.
Кіраўнік горада Церахаў паведаміў, што ў Немышлянскім раёне дзіця загінула проста на дзіцячай пляцоўцы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што расійскі ўдар па Харкаве быў нанесены па жылых дамах: "Гэта — удар расійскай кіраванай авіябомбы. Удар, якога не было б, калі б у нашых сіл абароны была здольнасць знішчаць расійскую вайсковую авіяцыю там, дзе яна базуецца. Нам патрэбныя моцныя рашэнні партнёраў, каб спыніць гэты тэрор".