"Расія не хоча спынення агню, і мы гэта бачым" — Зяленскі

Крывы Рог пасля ракетнага ўдару / t.me/V_Zelenskiy_official/
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў чарговы расійскі ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе, у выніку якога загінулі людзі. У пятніцу балістычная ракета прыляцела ў цэнтр Крывога Рога.
"Расійская ракета па звычайным горадзе. Прама па вуліцы, — піша Зяленскі. — Па тэрыторыі з жылымі дамамі. Папярэдне гэта ўдар балістыкі. Па стане на цяпер вядома пра 16 загінулых, сярод іх 6 дзяцей. Мае спачуванні родным і блізкім".
У Крывым Розе пашкоджаныя пяць шматпавярховых жылых дамоў. Працягваецца ратавальная аперацыя.
"Штодня расійскія ўдары. Штодня загінулыя людзі, — піша ўкраінскі прэзідэнт. — Толькі адна прычына, чаму гэта працягваецца: Расія не хоча спынення агню, і мы гэта бачым. Увесь свет бачыць. Кожная ракета, кожны ўдарны дрон даказваюць, што Расія хоча толькі вайны. І толькі ад ціску свету на Расію, ад усіх намаганняў для ўмацавання Украіны, нашай СПА, нашых сіл — толькі ад гэтага залежыць, калі скончыцца вайна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.