Расійскі ракетны ўдар па Крывым Розе: шмат загінулых
Крывы Рог, 4 красавіка 2025-га / Telegram
4 красавіка адбыўся расійскі ракетны ўдар па Крывым Розе. Балістычная ракета прыляцела ў цэнтр жылога мікрараёна (па некаторых звестках, узарвалася каля аднаго з рэстаранаў). Мясцовыя ўлады паведамляюць пра 16 загінулых і дзясяткі параненых, піша hromadske.ua.
Вядома, што сярод загінулых ёсць дзеці.